Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

  • 13 апреля 2016
  • 265 просмотров
  • 0 комментариев

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

У другой серыі сваіх допісаў блогер Павел Бераснёў расказвае, як ён узважваў усе «за» і «супраць» розных матэрыялаў для будоўлі сцен. Без перабольшванняў распавядае пра свае жыццёвыя патрэбы і зыходзячыя з гэтага падставы выбару. Негледзячы на тое, што сам Павел называе свой будаўнічы праект «Хата з краю», відавочна, што гэта ні ў якім разе не адлюстроўвае яго ставіны да жыцця і галіны домабудоўлі.  Дарэчы, чытайце самі.

З самага пачатку лепш за ўсё ўзяць аркушык паперы, сабраць сямейную нараду і запісаць усё тое, што вы чакаеце ад дома: колькі паверхаў там будзе, якой павінна быць агульная плошча, колькі пакояў і з якім функцыяналам, ці будзе там камін, тэраса і г.д. Чым больш падрабязнасцей, тым прасцей у далейшым будзе выбіраць.

Для сябе мы адразу вырашылі, што нам не патрэбны вялікі дом – недзе 90-120 «квадратаў» для жыцця будзе дастаткова. Нават калі з’явіцца многа дзяцей, яны ўсё адно пасля 18 гадоў з’едуць падалей ад бацькоў, а спадзявацца на сумеснае пражыванне ў доме трох пакаленняў зусім не варта – апошні раз гэта было модна недзе ў XIX стагоддзі.

Другой прынцыповай штукай для мяне была наяўнасць каміна. Ну каб як у галівудскіх фільмах – зімовым халодным вечарам накідаць у камін дроваў, сесці ва ўтульнае крэсла і заліпнуць на вогнішча 🙂

З такімі ўваходнымі дадзенымі мы і пачалі выбіраць варыянты будаўніцтва, якіх на сёння вельмі многа, і кожны з іх мае свае перавагі і недахопы.

З якіх матэрыялаў наогуле можна пабудаваць дом?

Дом из керамзитобетонных блоков

Дом из полена

Дом из арболита или по технологии «дюрисол»

Дом из двойного бруса, из клееного бруса

Каркасный дом

Энергоэффективный модульный дом

Дом з блокаў

Гэта сёння самы распаўсюджаны варыянт у Беларусі. Галоўныя аргументы «за» — 1) надзейна і 2) ўнукам яшчэ дастанецца.

Я папрасіў свайго сябра, Алеся Сержановіча, які як раз будуе такі дом, напісаць пра перавагі і недахопы гэтага варыянту:

Плюсы:

  • добрая цеплаізаляцыя, асабліва калі выкарыстоўваць блокі таўшчынёй 40-50 см;
  • лёгкасць канструявання ў параўнанні з цагляным домам;
  • высокая вогнебяспечнасць;
  • кошт параўнальны з сярэднімі прапановамі па «каркасніках», але ўсё ж каменны дом;
  • пры добрых грунтах можна зэканоміць на падмурку, бо блокі — лёгкі матэрыял.

Мінусы:

  • дом не дыхае, і, па чутках, нешта там можа выдзяляцца, але гэта больш забабоны;
  • у параўнанні з «каркаснікам» марудны тэмп будаўніцтва;
  • могуць узнікнуць праблемы ў мацаванні цяжкіх штук на сцены, бо блокі, асабліва некаторых вытворцаў, «сыпучыя».

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

Я б яшчэ ў плюсы дадаў магчымасць будаваць хату з блокаў паступова. Гэты варыянт актуальны, калі адразу на ўсё грошай у скарбонцы недастаткова: трохі падсабіраў – заліў падмурак, потым – набыў блокі, склаў сцены і г.д. Акрамя таго, вялікую частку некваліфікаваных работ можна рабіць самому, а калі сярод родзічаў ёсць будаўнікі – то і ўвесь дом можна скласці сямейным падрадам.

Да мінусаў я б дадаў вялікія выдаткі грошай, работы і часу на аддзелку – знешнюю і ўнутраную. А наконт параўнальнага кошту з «каркаснікамі» варта паспрачацца 🙂

Ад дома з блокаў мне прыйшлося адмовіцца, таму што ў будаўніцтве я разбіраюся трохі больш, чым ніяк, і сярод блізкіх родзічаў крутых будаўнікоў таксама няма. Гэта значыць, што да ўсіх больш-менш кваліфікаваных работ мне б прыйшлося прыцягваць спецыялістаў і кантраляваць якасць іх працы, што значна павялічвае кошт будаўніцтва.

Колькі каштуе пабудаваць сцены

Дом з дрэва

Драўляны дом – гэта цёпла і лампава 🙂 Плюсы: экалагічна і як у дзядоў. Мінусы: трэба апрацоўваць рознымі штукамі, каб не пагніло і пацукі не паелі.

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

Варыянт вельмі добры, калі маецца доступ да таннага лесу, а сярод блізкіх ёсць крутыя цесляры. Але, на жаль, ні першага, ні другога ў мяне няма.

Наогул, разглядаючы розныя праекты і матэрыялы, я прыйшоў да высновы, што ідэальнае для мяне выйсце – гэта амаль што дом «пад ключ». Ну за выключэннем фінальнай дробнай аддзелкі, бо пафарбаваць і папрыбіваць розныя штукі я і сам магу. Такім чынам выбар дайшоў да «каркаснікаў».

Каркасныя дамы

Па гэтай тэхналогіі будаўніцтва ідзе шмат гадоў у розных краінах, але для Беларусі гэта ўсё яшчэ навінка. І многія гаспадары пры ўзгадванні «каркаснікаў» крывяць тварыкі: маўляў, не патрэбны нам гэтыя домікі Ніф-Ніфа.

Але людзі ва ўсім астатнім свеце таксама не лыкам шытыя – і неяк жа будуюць «каркаснікі», і жывуць у іх. Бо сістэма простая і зразумелая: каркас, уцяпляльнік і абшывачка з двух бакоў. І будуецца вельмі хутка.

Карацей, было прынята псіхалагічнае рашэнне будаваць «каркаснік», калі ён атрымаецца танней за астатнія варыянты. Патрабаванні былі такія:

1) Будаўніцтва па-максімуму «пад ключ», бо самому наймаць людзей і іх кантроліць выходзіць даражэй;

2) Знайсці стандартны праект, які б адпавядаў нашым патрэбам. Зноў такі, каб зэканоміць на распрацоўцы ўнікальнага праекта.

Пры выбары свайго «каркасніка» я перабраў некалькі кантор. Падзялюся спасылкамі і ўражаннямі. Самым першым разглядаўся «Гомельдрэў». Там каркасныя дамы збіраюцца ўжо шмат гадоў, і ёсць прыкольны па планіроўцы праект “Іпуць” на 154 квадраты.

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

Мы нават з’ездзілі ў Гомель на прадпрыемства, бо ў іх на тэрыторыі стаіць такі сабраны дом — можна пахадзіць унутры і памацаць яго рукамі. Дом сімпатычны, але само прадпрыемства – гэта капец. У тым сэнсе, што яно дзяржаўнае – пару чалавек у аддзеле продажаў рубяцца ў «касынку» на кампе, яшчэ адзін (без кампа) – шпурляе асадку па стале ў чаканні абедзеннага перапынку. А пакуль мы хадзілі па «Іпуці», там прарвалася батарэя. Наш «экскурсавод» спрабаваў адначасова вычарпаць ваду і дазваніцца да сантэхнікаў, а ўсе астатнія супрацоўнікі прадпрыемства праходзілі міма і ніяк не хацелі ўдзельнічаць у працэсе выратавання дома… У прынцыпе, як яны там працуюць, мне ўсё адно, але недзе на падсвядомасці я разумеў, што зарплаты ўсіх гэтых лішніх на вытворчасці людзей закладзены ў сабекошт дома…

Карацей, з «Гомельдрэвам» лёс не склаўся: адзін камплект без уцяпляльніка (бо мінвату няма сэнсу везці з Гомеля ў Менск) каштаваў яшчэ больш-менш прымальна, але калі дадаць дастаўку, зборку, уцяпляльнік – то цана станавілася не зусім прывабнай.

Пасля глядзелі праекты каркасных дамоў у «Ляхавічыдрэў». Там ёсць што павыбіраць, але ў выніку цэны ўсё-такі не спадабаліся. А зараз, дарэчы, у іх на сайце вісіць проста цудоўная фраза: «В связи с загруженностью производства прием заказов ПРИОСТАНОВЛЕН». Ва ўсёй краіне крызіс, рынкі сціскаюцца, кліентаў з жывымі грашамі на руках носяць, а гэтыя рабяты з Ляхавічаў дазваляюць сабе пісаць такія рэчы 🙂

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

На адной з будаўнічых выстаў дурыў галаву прадстаўніку кампаніі «Каркасныя будаўнічыя тэхналогіі». Кампанія падалася адэкватнай, але цэны на той момант мне не спадабаліся.

Я ўжо нават пачаў думаць, што Беларусь да «каркаснікаў» за нармальныя грошы яшчэ не дарасла, але тут на нашым рынку з’вілася кампанія «Зодчий», дачка расейскай аднайменнай канторы, з даволі цікавымі па цане дамамі. На адным з іх мы і зрабілі выбар – «Фенікс 2К».

Як я выбіраў дом сваёй мары: акцэнт на матерыялы сцен

Усе падрабязнасці, плюсы і мінусы гэтага дома – у наступнай серыі.

P.S. Разглядаў таксама і зусім экзатычныя для нас варыянты – напрыклад, дом з саломы. Яно, канечне, крута, але выпрабоваць на сабе новую тэхналогію па цане звычайнага дома – неяк не прыкольна. Калі б на 50% танней – то можна было б і рызыкнуць:)

Папярэдняя серыя: Як я шукаў участак пад будаўніцтва дома

Задать вопрос эксперту

Комментарии

Всего комментариев: 0
Пожалуйста, пройдите авторизацию, чтобы оставить комментарий.

Фото

Жилой дом из детского конструктора

Видео

Третье видео videopress.com
Adblock
detector