Як нам збіралі каркасны дом
- 25 мая 2016
- 293 просмотров
- 0 комментариев
Як збіралі каркасны дом па праекце «Зодчего», і ці дапамог будаўнічы гумар? Гісторыя будаўніцтва дома блогера Паўла Бераснева працягваецца. І сачыць за ёй становіцца ўсё цікавей: шмат фотакартак, гумарныя будаўнікі і сапраўдны горкі вопыт.
Калі б я будаваў хату сваімі рукамі, то гэты посцік мог бы расцягнуцца на 100 серый будаўнічай Санта-Барбары. Але паколькі каркасны дом быў замоўлены ў канторы, то я не буду цягнуць коцЫка за хвост і ўвесь працэс апішу ў адным запісе.
Пасля таго, як была падпісана дамова на будаўніцтва з “Зодчим”, і я ў банку заплаціў 50% ад агульнага кошту дома (у беларускіх грошах – цэлы заплечнік купюр! Адчуваў сябе героем баевікоў, калі пераходзіў з аднаго банку ў другі), мне прызначылі дату, калі будкамплект дома разам з будаўнікамі прыедзе на ўчастак.
Кіроўца на фуры аказаўся вельмі рэзкім – заруліў прама да ўчастка па нашым бездарожжы.
Цікавая гісторыя была з маніпулятарам – мужык прыехаў і заявіў будаўнікам: вашая кантора не разлічылася за папярэднія разгрузкі, таму мне начальства сказала не пачынаць працаваць, пакуль не аплаціце. Дзякуй Богу, мяне гэтая спрэчка гаспадарчых суб’ектаў цікавіла мала: яны там паміж сабой ператэлефаноўваліся, звяралі банкаўскія пераводы, але неўзабаве прыступілі да разгрузкі.
Цяжка паверыць, што вось гэтая кіпа дошак – мой будучы дом!
Будаўнікам пасля падвезлі яшчэ дошкі, з якіх яны сабе змайстравалі будан. І пасяліліся на нашым участку на ўвесь тэрмін будаўніцтва. Мне іх было трошкі шкада — у лесе, без электрычнасці, вады, прыбіральні… Як рабінзоны 🙂
Вялікі плюс таго, што ты не сам наймаеш брыгаду, а замаўляеш дом «пад ключ» у фірмы — адсутнічае патрэба вырашаць нейкія гаспадарчыя пытанні. У будаўнікоў зламаўся генератар, не хапае чагосьці з будматэрыялаў — гэта праблемы канторы, а не твае. Усё гэта яны вырашаюць паміж сабой, а ты, як заказчык, прыязжаеш і аглядаеш аб’ект на любых этапах. І задаеш розныя правакацыйныя пытанні: а чаму тут так, а чаму там вось гэтак?
Дарэчы, будаўнікі аказаліся прыемнымі і вясёлымі: травілі розныя байкі і супакойвалі маю жонку, што каркасны дом — гэта нармальна, і нам яго хопіць да канца жыцця.
І нават малявалі такія партрэты на дошках (артэфакт знойдзены пры разборцы будаўнічага смецця):
Пасля таго, яка дамакамплект быў выгружаны на ўчастку, я аплаціў у банку яшчэ 25% ад агульнага кошту дамовы. Падчас будаўніцтва ніякіх дадатковых выплат рабіць не прыйшлося. Толькі падвёз будаўнікам пітной вады ў 6-літровых бутэльках і дзяркач. Як ехаў з горада, то яны часам заказвалі нешта з прадуктаў, але грошы за іх вярталі.
Адзінае — давёз некалькі рулонаў уцяпляльніка і параізаляцыі. Проста я забыўся пра напаўненне ўнутраных сцен на этапе фарміравання камплектацыі, таму дамовіліся напрамую з будаўнікамі: я ім падвожу ўцяпляльнік, а яны яго закладваюць за невялікую дадатковую аплату.
На участак я прыязжаў амаль кожны дзень, каб на свае вочы бачыць, як расце дом. І некаторыя этапы фатаграфаваў.
Працэс закручвання паляў я прапусціў, бо адсутнічаў у Менску. А была праблемка — паколькі рэльеф не роўны, то не хапала даўжыні самай вялікай палі. У выніку будаўнікі наварылі кавалак трубы — бачыце, самая левая (каля лесвіцы):
А з гэтага боку зямля падыходзіць да дома бліжэй за ўсё — недзе каля паўметра:
Над хатай лунае «Вясёлы Роджэр»- я ж казаў, што будаўнікі патрапілі з гумарком 🙂
А гэта мы малявалі, дзе хочам бачыць разеткі і выключальнікі:
Пра праводку напішу асобны пост, калі буду збіраць шчыток і прыкручваць разеткі і выключальнікі. Пакуль толькі магу сказаць, што схемы мне так і не пакінулі (хаця электрык абяцаў скінуць яе на мыла). Хацелі здаць дом без злучэння правадоў у размеркавальных каробках, але я своечасова гэта заўважыў. І, па-мойму, у адным месцы правады так і засталіся не скручанымі 🙁
Ну вось і атрымалася такая хатка ў выніку:
І трошкі фатаздымкаў інтэр’ераў. Гэта на другім паверсе, дзверы ў спальню і дзіцячы пакой:
Дзіцячы пакой:
Спальня:
Спальня, трохі іншы ракурс:
Першы паверх. Злева — кухня. Справа — дзверы ў прыбіральню і кавалак лесвіцы:
А гэта смецце перад домам, якое засталося ад будаўнікоў. Два дні яго перабіралі пасля іх ад’езду — знайшлі многа яшчэ прыдатных дошак, з якіх я потым змайстраваў прыбіральню на двары (пра гэта напішу калі-небудзь асобны посцік):
Ну а гэта першы жыхар нашага дома 🙂
Што магу сказаць у выніку. Дом сапраўды пабудавалі з той кіпы дошак, якая была ў пачатку паста. На гэта спатрэбілася прыкладна 1,5 месяцы: пачалі ў 10-х чыслах верасня, скончылі ў канцы кастрычніка. Маглі б і хутчэй, але то ў іх былі нейкія праблемы з лагістыкай і падвозам дадатковых будматэрыялаў, то частка будаўнікоў з’ехала — відаць, з-за нейкага канфлікту, я ў падрабязнасці не ўдаваўся. Таму апошнія працы ўжо дараблівалі часткова другія будаўнікі. Дарэчы, можна заўважыць, што першы паверх зроблены больш акуратна, а другі — ужо не вельмі. Ці то ім надакучыла сядзець у лесе і пачалі спяшацца, ці то паўплываў канфлікт.
Пры прыёмцы дома знайшоў некалькі дробных касякоў, якія будаўнікі аператыўна выправілі. Пасля падпісаў акт і аплаціў у банку апошнія 25%.
І было дзве праблемы, якія выпраўляліся ўжо пасля прыёмкі дома. Па-першае, уваходныя жалезныя дзверы трохі крыва былі пастаўлены (яшчэ на заводзе, дзе іх рабілі). Але трошкі шліфанулі — і стала ўсё нармальна.
Пра другую праблему я пісаў у канцы пазамінулага паста — як пачалі працякаць вокны. Яе вырашэнне расцягнулася на паўгады — з лістапада 2015 да траўня 2016 года. Але вось нарэшце патрэбная дэталька знайшлася (дый і кіраўніцтва «Зодчага» пра праблемку ў інтэрнэціке пачытала), і вакно цяпер не цячэ. Дзякуй майстру Адаму, які ўвесь гэты час прымаў праблему блізка да сэрца і ўсё-такі змог здабыць патрэбную дэтальку 🙂
За зіму з домам нічога не здарылася — стаіць як і стаяў. Але вопыту пражывання ў ім няма. Спадзяюся, што хутка падвядзем камунікацыі (як раз пра гэтую мой боль, напэўна, і будзе наступны пост), мы туды перабярэмся і зможам ацаніць каркаснік у рэальных умовах.
Задать вопрос экспертуУчимся на чужих ошибках: как нельзя строить...
24 мая 2016
Обзор кровель. Почему фальцевая кровля выигрывает?
25 мая 2016
Актуальные материалы
Особенности самоходного штабелера
Техника и технологии, 1 февраля 2020
Душевая кабина с ванной: возможность создания пространства для принятия домашних водных процедур
Внутренняя отделка, 21 ноября 2020
Установка плинтуса своими руками
Внутренняя отделка, 10 мая 2020
Ламинация окон, как способ изменения дизайна
Внутренняя отделка, 17 января 2020
Рекомендации
10 августа 2015
Новая жизнь старой дачи
27 апреля 2023
Стройматериалы производства Металл Профиль: как выбрать и приобрести в Минске
23 октября 2020
Потолочная сушилка для белья: малозаметное, но удобное и вместительное бытовое устройство
1 октября 2015
Чем обработать новый сруб?
Комментарии
Всего комментариев: 0