В Минске появились функциональные скульптуры от Элины Шиндлер
- 28 июня 2017
- 1313 просмотров
- 0 комментариев
Героиня сегодняшней статьи — дизайнер Элина Шиндлер, член Белорусского Союза дизайнеров. Сегодня она отдает немало сил и времени направлению, которое сама называет «функциональной скульптурой», и в котором добилась многого. Список достижений Элины в области интерьерного и предметного дизайна впечатляет, вот лишь основные вехи ее творческого пути:
— 2005 г. 1-е место в конкурсе интерьерных дизайнеров на приз журнала Elle Décor;
— 2012г. 1-е место в конкурсе Belarus Design Award «Future Bathroom»;
— 2013г. Гран-при в конкурсе Belarus Design Award «Дом будущего»;
— 2017 лауреат Национальной премии в области изобразительного искусства в номинации «Дизайн» за разработку кресла «ГУДА».
Более того: вместе с коллегами Элина выступает соавтором инициативы, целью которой должно стать обретение Беларусью своего узнаваемого стиля (об основных тезисах этого начинания мы уже писали). А недавно Элина согласилась рассказать нашему порталу о своем вкладе в белорусский дизайн и о том, над чем она работает сегодня. Из уважения к собеседнице мы приводим ее слова «как есть», на белорусском языке.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.
У беларускай мове ёсць прыгожае, на мой погляд, вельмі трапнае слова – “пакліканне”. Яно абазначае прызначэнне, заданне чалавека ў жыцці. Калі займаешся чымсці не таму, што трэба, а таму, што не можаш гэтым не займацца. Мне здаецца, што стварэнне мэблі сталася для мяне менавіта такім пакліканнем. Я ніколі не планавала займацца прадметным дызайнам, бо дастаткова паспяхова працавала ў інтэр’ерным накірунку на працягу 11 год і не мела намеру што-небудзь прынцыпова мяняць. Быў час, калі я захапілася канцэптуальным дызайнам – дызайнам, які хоць і існуе толькі як віртуальная ідэя, фантазія і не мае мэтай матэрыялізоўвацца ў жыццёвай прасторы прынамсі ў найбліжэйшай будучыні, але дае магчымасць дызайнеру эксперыментаваць з формай без абмежаванняў, шукаць і фіксаваць тыя няўлоўныя абрысы гармоніі, якіх так шмат у прыродзе і так, на жаль, мала ў штучна створаных формах прадметнага асяроддзя чалавека. Канцэптуальны дызайн даваў мне свабоду ў формаўтварэнні і менавіта гэтым вабіў.

Зэдлік
Прыкладна тры гады таму, на пад’ёме адраджэння беларускай культуры, калі наша прадметная прастора пачала актыўна напаўняцца элементамі традыцыйнай культуры, я зацікавілася беларускім дойлідствам, старажытнымі тэхнікамі цяслярства, сакрэтамі бондарства. Тады і з’явілася ідэя драўлянай мэблі, а разам з ідэяй з’явілася моцная матывацыя для новай творчай задачы – вырабу з дрэва складаных форм пры дапамозе існуючых сучасных тэхналогій. Калекцыя з 10 прадметаў была створана прыкладна за 6 месяцаў. Наступным крокам трэба было знайсці вытворцу, які б змог вырабіць прататыпы. І гэта акзалася складаным.
Праблема вырабу прататыпаў у адзіночным экзэмпляры палягала ў тым, што буйные прадпрыемствы з сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, якое б дазваляла мне рэалізаваць свае задумы, адмаўляліся ад супрацоўніцтва з-за маленькага аб’ему замовы. Драбнейшыя прадпрыемствы былі гатовыя супрацоўнічаць, але не заўжды мелі неабходныя тэхналагічныя мажлівасці. Пасля доўгіх пошукаў і тэлефонных перамоваў я нарэшце знайшла вытворцу, які меў абсталяванне і згадзіўся вырабіць мой першы прадмет – лаву. Лаву я вырабляла для ўдзелу ў Minsk Design Week 2016. Супрацоўніцтва з вытворцам аказалася паспяховым. Хаця і не без праблемных момантаў, якія, аднак, з’яўляюцца, на мой погляд, неад’емнай часткай любога пачынання і даюць важны досвед і напрацоўку “ноў-хаў”.

Лава «ГУДА». Рыхтавалася да ўдзелу ў Minsk Design Week 2016

Лава «ГУДА». Рыхтавалася да ўдзелу ў Minsk Design Week 2016
Праз паўгода я вырабіла яшчэ адзін прадмет – фатэль. Рыхтавала яго да біенале Pоstoolat, арганізатарам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.

Удзел у біенале Postoolat

Удзел у біенале Postoolat
Адзін мой знаёмы архітэктар назваў маю мэблю “функцыянальнымі скульптурамі”. Мне падабаецца назва, бо сапраўды тыя лавы, крэслы, фатэлі і свяцільні, якія я праектую, – гэта не тая мэбля, што мае першараднай і часам адзінай мэтай функцыянальнасць прадмета. Для мяне важнае значэнне мае форма, скульптурнасць прадмета, якая выяўляе прыгажосць матэрыялу, у дадзеным выпадку – натуральнай драўніны. Варта заўважыць, аднак, што эрганамічнасць прадмета ні ў якім разе не з’яўляецца ў маіх “функцыянальных скульптурах” другаснай задачай – пры распрацоўцы кожнай мадэлі я шмат часу прысвячаю таму, каб гарманічна спалучыць і рэалізаваць задачы і эстэтычнага, і эрганамічнага кшталту. Фатэль – яскравы прыклад такога спалучэння. Усе, хто меў магчымасць пасядзець на фатэлі, адзначалі ягоную зручнасць.

Фатэль «ГУДА»

Фатэль «ГУДА»
Ці збіраюся я прадаваць сваю калекцыю? Канечне. Тое, што створана, ужо экспануецца ў мінскіх мэблёвых салонах. Фатэль, напрыклад, знаходзіцца ў дадзены момант у салоне Concetto di Casa.

Фатэль у салоне Concetto di Casa
Галоўнае, што я маю на сённяшні дзень, – працоўную тэхналогію для стварэння прадметаў інтэр’ера. Любых прадметаў на замову. І ў гэтым я гатова супрацоўнічаць са спажыўцамі і дызайнерамі. А матэрыялізаваць усю створаную калекцыю – мэта мая ўласная, да якой я буду рухацца.
Калі б мяне папрасілі ахарактарызавць мой мастацкі падыход адной фразай, я бы сказала так: “Кантакт з духоўным праз эстэтыку побыту”. На выставах людзі падыходзяць да мяне і дзякуюць за пазітыўныя эстэтычныя пачуцці, якія выклікаюць у іх мае рэчы. Людзі здзіўляюцца, натхняюцца і радуюцца. І я радуюся з імі. А значыцца, і свет вакол становіцца больш прыгожым і шчасьлівым. Для мяне гэта матывацыя, каб працягваць працу.

Фатэль «ГУДА»

Фатэль «ГУДА»
Я памятаю сябе зусім маленькай дзяўчынкай. Мне было 6 ці 7 год. Быў 1979 год. Мая сяброўка аднекуль раздабыла некалькі вырваных старонак з замежнага часопіса, якія самі па сабе з’яўляліся ў той час вялікім багаццем. На старонках была рэклама мэблі для Барбі. Такая ружовая, з прапрацаванымі, як у сапраўднай мэблі, дэталькамі, з пуховачкамі і коўдрачкамі. Як жа мне захацелася мець такую самую для сваіх лялек. Але я ўжо ведала, што ў нашых савецкіх крамах такой не было і не будзе. І ўсё, што заставалася, – цешыцца журнальным фатаздымкам. І тады я вырашыла зрабіць мэблю сама. І няхай яна будзе, вырашыла я, не такой дасканалай, як у часопісе, але яна будзе. Я знайшла на балконе драўляныя брусочкі і ашчэпкі, узяла татаў малаток з цвікамі і пачала тварыць. Боль паадбіваных пальцаў мяне не спыняў, і я зрабіла такі маленькую канапку. З бакоў тырчалі цвікі, ножкі, здавалася, вось-вось адваляцца, але, о дзіва, канапка здавалася мне лепшай, чым тая на старонкай моднага часопіса. Я пашыла пухоўкі і коўдру і вельмі ганарылася сваёй працай. Я была шчаслівая. Так жа, як і цяпер, калі бачу, як тое, што існавала толькі як мая ідэя, матэрыялізуецца ў прасторы, ажывае. І гэта абсалютна не параўнальнае ні з чым пачуцце, якое матывуе ствараць зноў і зноў.
Специально для dom-expert.by
Задать вопрос эксперту
В гостях у Дракулы. Кроваво-красный дом для...
25 июня 2017

Строить брутально. Иван Кравцов — про авто-архитектуру,...
29 июня 2017
Актуальные материалы
Кострище своими руками: как создать уют на участке
Ландшафтный дизайн, 26 июля 2020
Как спланировать жилое пространство, чтобы не «убить» весь последующий ремонт? Рекомендации эксперта
Дизайн интерьеров, 9 февраля 2017
Где проживает заслуженный тренер СССР по фигурному катанию Татьяна Тарасова
Дизайн интерьеров, 10 июля 2020
Дом Джека
Архитектурный дизайн, 14 августа 2015
Рекомендации

14 сентября 2024
Как выбрать светильники для дома: наружные и внутренние осветительные приборы от салона Massive

7 июля 2020
Виды заборов для частных домов

27 ноября 2020
Московская недвижимость российского олигарха Геннадия Тимченко

4 ноября 2020
Где живет актриса Оксана Фандера
Комментарии
Всего комментариев: 0